Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанская калёнія, дзе Лукашэнка працаваў намесьнікам начальніка, не ўвайшла ў турыстычны маршрут “па мясьцінах жыцьця першага прэзыдэнта”


Ігар Каней, Менск У Воршы некалькі турыстычных фірмаў зрабілі сумесны маршрут па мясьцінах, зьвязаных з жыцьцём Аляксандра Лукашэнкі

Паводле словаў супрацоўнікаў турфірмаў, маршрут карыстаецца попытам ня толькі ў беларускіх турыстаў, але і ў гасьцей з Расеі.

Турыстычны маршрут пачынаецца ў Воршы, затым цікаўных вязуць у Копысь, дзе нарадзіўся Лукашэнка, потым – у Александыю, дзе ён жыў у дзяцінстве. Завяршаецца маршрут у Ляўках, у лецішчы Янкі Купалы, якое некалі сам Лукашэнка наведваў у якасьці турыста.

Аршанская калёнія, дзе будучы першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь некалі працаваў намесьнікам начальніка па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы, у маршрут не ўваходзіць.

(ФОТАРЭПАРТАЖ)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG