Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДГ . Дзелавая газэта”: Лукашэнка – і цар, і Бог, і нават вышэй


RFE/RL Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўным друку

На першай старонцы сёньняшняга нумару “БДГ. Дзелавая газэта” – журналісцкая экспэртыза ўказу прэзыдэнта №5 20 ад 3-га лістапада. Нагадаtv, дакумэнт тычыцца ўдасканальваньня прававога рэгуляваньня ў эканамічнай сфэры. Журналісты называюць указ цудам норматворчай дзейнасьці. Паводле тыднёвіка, улада Лукашэнка падымаецца ўсё вышэй і вышэй. У рэгуляваньні адносінаў у эканамічнай сфэры, як піша БДГ, прэзыдэнт ужо ня толькі “крыху вышэй Бога”, але і законаў.

Аглядальнік “БДГ. Дзелавая газэта” Ірына Халіп зьвяртаецца да пытаньняў: да вайны зь кім рыхтуецца Беларусь, калі нават грамадзянскую абарону пераводзяць на ваенныя рэйкі, а кожнага, хто жадае зьменаў у краіне, абвяшчаюць экстрэмістам? Артыкул Ірыны Халіп “Няўлоўны Джо вяртаецца” прысьвечаны законапраектам па бясьпецы, якія на мінулым тыдні разглядаліся ў Палаце прадстаўнікоў.

У Менску – чарговая так званая “гучная справа”. Паводле “БДГ. Дзелавая газэта”, праваахоўныя органы Маскоўскага раёну сталіцы затрымалі дырэктара Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гарадзкія лазьні” Сяргея Бурага. Як піша БДГ, гэты , цытую: “ўплывовы й шырока вядомы” чыноўнік падазраецца ў крадзяжах у асабліва буйных памерах”.

Чаму ў рэгіёнах Беларусі насельніцтва ігнаруе выязныя прыёмы начальства? Да гэтай тэмы ў апошнім нумары зьвяртаецца “Віцебскі кур”ер” і падрабязнасьці – ад журналіста Канстанціна Карнялюка.

(Карнялюк: ) “У час чарговага выязнога прыёму грамадзянаў у Камайскім сельсавеце насельніцтва практычна праігнаравала мерапрыемства. Гэта, канечне, дзіўна, бо тут пражываюць амаль тры тысячы чалавек і ёсьць 93 населеныя пункты. Чаму так здараецца? Людзі ня вераць уладам, іхныя праблемы ня вырашаюцца. Як яны кажуць, ня хапае вады ў калодзежах, застаюцца малыя пэнсіі. Пакуль абяцаюць нешта зрабіць, але, як вядома, абяцанага тры гады чакаюць”.
XS
SM
MD
LG