Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камэнданцкая гадзіна ў прымесьці Парыжу


ПАРЫЖ. Прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн заявіў, што ўлады будуць рабіць рашучыя захады, каб спыніць масавыя акты гвалту ў краіне. Выступаючы ўвечары ў тэлеэфіры, францускі прэм’ер абвінаваціў у арганізацыі беспарадкаў крымінальныя структуры. Адначасова дэ Вільпэн катэгарычна адхіліў магчымасьць выкарыстаньня арміі для здушэньня хваляваньняў.

У сувязі з актамі гвалту ў Ле Рэнсі – адным з найбяднейшых прымесьцяў францускай сталіцы – уведзена камэнданцкая гадзіна. Раней сёньня прафсаюз францускіх паліцыянтаў зьвярнуўся да ўраду з ініцыятываю ўвесьці камэндацкую гадзіну ўва ўсіх ахопленых хваляваньнямі рэгіёнах краіны, а таксама выклікаць на дапамогу армію.

Сёньня ўвечары чарговыя сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяў здарыліся ў Тулюзе на паўднёвым захадзе Францыі. Паведамляецца пра падпалы некалькіх аўтобусаў.

Гвалт выбухнуў 27 кастрычніка ў прымесьці Парыжу, дзе жывуць пераважна выхадцы з афрыканскіх краінаў. Паступова хваляваньні пашырыліся на ўсю Францыю.
XS
SM
MD
LG