Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вядомы беларускі паліцай памёр у брытанскай турме


RFE/RL Асуджаны нацыст зь Беларусі Антон Саванюк памёр у брытанскай турме ва ўзросьце 84 гады.

Антон (сапраўднае імя Андрэй) Саванюк – адзіны чалавек у Вялікай Брытаніі, які быў асуджаны за нацысцкія злачынствы часоў Другой сусьветнай вайны. За забойствы беларускіх габрэяў, якія ён учыніў у 1942 годзе ў Беларусі ў якасьці паліцая, яму прысудзілі два пажыцьцёвыя тэрміны ў 1999 годзе.

Брытанская паліцыя паведаміла, што Антон Саванюк памёр у турме ў Норвічы ў мінулую нядзелю, 6 лістапада.
XS
SM
MD
LG