Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Эўрапейскі зьвяз будзе рабіць маніторынг сытуацыі ў Беларусі"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пасьля сканчэньня паседжаньня 25 міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, у часе якога абмяркоўвалася і сытуацыя ў Беларусі, польскі бок выказаў задавальненьне вынікамі сустрэчы.

Прадстаўнік Польшчы ў Эўразьвязе Збігнеў Гняткоўскі заявіў Радыё Свабода:

(Гняткоўскі: ) “Польшча задаволеная тым, што ў канчатковы тэкст рэзалюцыі сустрэчы міністраў, у пункт пяты, быў дададзены запіс аб тым, што Эўрапейскі зьвяз будзе рабіць маніторынг сытуацыі ў Беларусі, асабліва ў кантэксьце прэзыдэнцкіх выбараў. Вынікі маніторынгу будуць разгледжаныя ўжо ў студзені наступнага году”.

Нагадаем, што беларускае пытаньне было ўнесенае ў парадак дня сустрэчы Рады Эўразьвязу перадусім дзякуючы намаганьням польскіх дыпляматаў.

Гл. таксама • Джэк Стро: Эўропа можа замарозіць рахункі беларускіх чыноўнікаў • Эўрапейскія міністры гадзіну абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі • Камісар Эўразьвязу папярэджвае афіцыйны Менск • Эўракамісія ўздыме беларускае пытаньне ў Маскве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG