Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пляцы Леніна затрымалі апазыцыянэрку


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў Гомелі на пляцы Леніна, дзе праходзіў афіцыйны мітынг з нагоды чарговых угодкаў Кастрычніцкага перавароту, міліцыянты затрымалі апазыцыйную актывістку Марыю Багдановіч.

Марыя Багдановіч раздавала газэту “Товарищ” і ўлёткі пра значнае падвышэньне камунальных плацяжоў у параўнаньні з 2001 годам.

У пастарунку міліцыянты правялі надгляд асабістых рэчаў актывісткі, сканфіскавалі ў яе 72 асобнікі газэты і 69 ўлётак.

Як распавяла спадарыня Багдановіч, асаблівай грубасьцю ў дачыненьні яе вызначаўся намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі маёр Яфіменка.

• У Менску камуністы-вэтэраны ўкленчылі перад Леніным (фота) • 7 лістапада застаецца чырвонай датай толькі для Беларусі • У Салігорску да помніка Леніну прынесьлі вянок з калючага дроту
XS
SM
MD
LG