Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія ўздыме беларускае пытаньне ў Маскве


Паводле БелаПАН 9 лістапада ў Маскве пройдзе чарговая сустрэча прадстаўнікоў Расейскай Фэдэрацыі і міністэрскай "тройкі" Эўрапейскага зьвязу. Як паведамляе прэсавая служба Эўракамісіі, прадстаўнікі ЭЗ маюць намер узьняць на ёй і беларускае пытаньне.

Падчас сустрэчы бакі плянуюць абмеркаваць выкананьне Эўрапейскім зьвязам Супольнай заявы аб пашырэньні Эўразьвязу і адносінах Расея-Эўразьвяз.

Паводле словаў эўракамісара ў справах замежнай палітыцы Бэніты Фэрэра-Вальднэр, Эўразьвяз і Расея ёсьць "важнымі партнэрамі ў пытаньнях міжнароднай палітыкі і павінны максымальна актывізаваць супрацоўніцтва ў сфэрах агульных інтарэсаў, у прыватнасьці ў такіх рэгіёнах, як Беларусь і Прыднястроўе", перадае прэсавая служба.

Прадстаўнікі ЭЗ маюць намер абмеркаваць з расейскімі партнэрамі свае апошнія заявы адносна сытуацыі ў Беларусі і Ўзбэкістане, паколькі бачаць неабходнасьць "больш шчыльнага супрацоўніцтва з Расеяй па гэтых краінах".

Гл. таксама • Камісар Эўразьвязу папярэджвае афіцыйны Менск • Эўрапейскія міністры гадзіну абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі
XS
SM
MD
LG