Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі спалілі 1500 аўтамабіляў


ПАРЫЖ. У Францыі мінулае ночы арыштаваныя каля 400 удзельнікаў моладзевых беспарадкаў. Паранена 30 паліцыянтаў – іх абстралялі ў горадзе Грыньі на поўдзень ад Парыжу. Два паліцыянты шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Паведамляецца аб хваляваньнях у Тулюзе, дзе паліцыя выкарыстала для разгону натоўпу сьлезацечны газ, а таксама ў Нанце, Арлеане, Руане і Сэнт-Эцьене. Толькі за мінулую ноч падлеткі спалілі каля паўтары тысячы аўтамабіляў.

Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў:

(Шырак: ) “Мы павінны разумець – грамадзтва можа разьвівацца толькі ў межах узаемнай павагі, справядлівасьці і роўных магчымасьцяў. І мы рухаемся ў гэтым кірунку. Але ёсьць адна ўмова – прыярытэтная: аднаўленьне бясьпекі і грамадзкага парадку”.

Хваляваньні пачаліся 27 кастрычніка ў прыгарадзе Парыжу, дзе жывуць выхадцы з афрыканскіх краінаў. Цяпер беспарадкі распаўсюдзіліся на ўсю краіну.
XS
SM
MD
LG