Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вывучае пасланьне Ірану


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу вывучае пасланьне Ірану з прапановай аднавіць перамовы аб іранскай ядзернай праграме. Джэк Стро, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі, якая ўзначальвае цяпер Эўразьвяз, заявіў:

(Стро: ) “Мы вельмі ўважліва вывучаем гэтае пасланьне. Іран абавязаны падпарадкавацца рэзалюцыі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі, прынятай у канцы верасьня. Менавіта гэтага мы чакаем ад Тэгерану. А пакуль з прадстаўнікамі Ірану ідуць неафіцыйныя перамовы”.

Джэка Стро падтрымаў і член кіраўніцтва Эўразьвязу Хаўер Саляна.

(Саляна: ) “Пакуль мы нічога ня можам сказаць. У іранскім пасланьні няма нічога асабліва новага – але мы хочам уважліва яго прааналізаваць. Мову, ведаеце, іншым разам вельмі цяжка аналізаваць”.

Сказаў Хаўер Саляна.

Іран настойвае на тым, што яго ядзерная праграма мае выключна мірны характар, і праца над ёй – яго неад’емнае права.
XS
SM
MD
LG