Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі зьнішчана 6 мільёнаў птушак


ЖЭНЭВА. Тут пад эгідай ААН праходзіць трохдзённая канфэрэнцыя па барацьбе з птушыным грыпам. Больш за 300 экспэртаў у галіне аховы здароўя і прадстаўнікоў урадаў абмяркоўваюць, як прадухіліць распаўсюджваньне хваробы. Штам віруса “птушынага грыпу”, ад якога ў Азіі памёрлі больш за 60 чалавек, нядаўна быў знойдзены ў Расеі, Турэччыне і Румыніі. Выказваюцца асьцярогі, што ў выніку мутацыі вірус можа выклікаць глябальную пандэмію.

Прадстаўнікі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Дык Томпсан заявіў:

(Томпсан: ) “Мэта канфэрэнцыі – распрацаваць дзейны плян, у якім кірунку нам рухацца. Апошнія дзесяць тыдняў гэтую тэму абмяркоўвалі на дзяржаўным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Цяпер мы плянуем зьвесьці ўсе высновы разам, распрацаваць агульны плян і вырашыць, як ён будзе фінансавацца”.

Прадстаўнік Кітаю заявіў на канфэрэнцыі, што ў яго краіне зьнішчана 6 мільёнаў птушак. У Пэкіне зачыненыя ўсе рынкі, дзе прадаваліся куры і качкі.
XS
SM
MD
LG