Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хусайбe трэці дзень ідуць баі


БАГДАД. У ірацкім горадзе Хусайба, які разьмешчаны непадалёк ад мяжы з Сырыяй, трэці дзень ідуць вулічныя баі. Амэрыканскія і ірацкія войскі праводзяць апэрацыю па ліквідацыі паўстанцкіх аддзелаў і лініяў іх абароны у даліне ракі Эўфрат. У Хусайбе забітыя прынамсі 36 баевікоў, дзьвесьце – затрыманыя. Жыхары пакідаюць горад, карыстаючыся перапынкамі ў ваенных дзеяньнях.
XS
SM
MD
LG