Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі арыштаваны Альбэрта Фухіморы


ЛІМА. У Чылі арыштаваны былы прэзыдэнт Пэру Альбэрта Фухіморы. Ён быў затрыманы праз некалькі гадзінаў пасьля нечаканага зьяўленьня ў сталіцы Чылі. Міністар замежных справаў Пэру Оскар Маўр-туа паведаміў, што супраць Фухіморы заведзеная крымінальная справа – яго абвінавачваюць у датычнасьці да дзейнасьці крымінальнай групоўкі. Цяпер экс-прэзыдэнт знаходзіцца ў паліцыі. Сам Фухіморы заявіў, што прыбыў у Чылі па дарозе на радзіму, дзе мае намер зноў балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Экс-прэзыдэнт Пэру ужо 5 гадоў жыве ў эміграцыі ў Японіі, дзе атрымаў грамадзянства.
XS
SM
MD
LG