Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар Эўразьвязу папярэджвае афіцыйны Менск


Алена Струвэ, Менск Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Брусэль мае намер папярэдзіць рэжым пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці ўвядзеньня новых санкцыяў. Сваю заяву на гэты конт зрабіла сёньня, 7 лістапада, эўрапейскі камісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр, пра гэта “Свабодзе” паведамілі ў сакратарыяце Эўракамісіі.

Як паведамілі прадстаўнікі прэсавай службы Эўракамісіі, “на працягу апошняга месяца Беларусь — у цэнтры ўвагі большасьці сябраў Эўразьвязу”.

(Сакратарка: ) “Усе заклапочаныя тым, што апошнім часам сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася, што робіцца масіўны ціск на апазыцыю, няўрадавыя арганізацыі, СМІ. У гэтым зьвязку эўрапейскае кіраўніцтва, эўрапейскіх палітыкаў ня можа не хваляваць пытаньне, у якой палітычнай сытуацыі могуць прайсьці будучыя выбары. У выніку гэтай заклапочанасьці і робяцца апошнія заявы”.

Што да сёньняшняе заявы спадарыні Бэніты Фэрэра-Вальднэр, то ў ёй расстаўленыя наступныя акцэнты: “Будучыя выбары мусяць быць свабоднымі і празрыстымі, а афіцыйны Менск павінен дапусьціць назіральнікаў да выбарчых скрыняў”. Інакш “Эўразьвяз не выключае далейшых захадаў супраць адказных беларускіх чыноўнікаў”, — папярэдзіла эўрапейскі камісар.

У якасьці гэтых захадаў, паводле спадарыні Фэрэра-Вальднэр, могуць быць дадатковыя візавыя санкцыі. У 2004 годзе Брусэль ужо ўвёў забарону на ўезд ў краіны Эўразьвязу тых адказных беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненьне да фальсыфікацыі парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму і да зьнікненьня некаторых апазыцыянэраў. Як падкрэсьліла камісар Эўразьвязу, асабіста супраць прэзыдэнта Лукашэнкі візавыя санкцыі ня ўведзеныя. У якасьці іншых магчымых крокаў Брусэлю можа быць і замарожваньне беларускіх актываў за мяжой.

“Падобныя захады ЭЗ, аднак, не накіраваныя супраць насельніцтва і краіны”, — падкрэсьліла Фэрэра Вальднэр. На падтрымку грамадзянскай супольнасьці Эўразьвяз выдаткаваў 8,9 мільёна эўра. У тым ліку Эўракамісія фінансуе некаторыя інфармацыйныя праекты для Беларусі.

На пытаньне, хто наступны пасьля нямецкага радыё “Deutsche Welle” можа атрымаць сродкі на вяшчаньне на Беларусь, у Эўракамісіі адказалі:

(Сакратар: ) “У самым хуткім часе (магчыма, на наступным тыдні) мы апублікаем сьпіс галоўных прэдэнтэнтаў на перамогу ў конкурсе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG