Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы ў Беларусі падаў у адстаўку (абноўлены)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Як падаюць вядучыя польскія інфармацыйныя агенцтвы (IAR, PAP), паводле неафіцыйнай інфармацыі, амбасадар Польшчы ў Менску Тадэвуш Паўляк пайшоў у адстаўку. Спадар Паўляк пакуль не абверг і не пацьвердзіў гэтую інфармацыю.

Нагадаем, што 10 кастрычніка Тадэвуш Паўляк вярнуўся ў Беларусь, пасьля таго, як напрыканцы ліпеня быў адкліканы да часу пакуль ня спыняцца рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць Саюзу палякаў на Беларусі.

І ў Польшчы, і ў Беларусі было шмат крытыкі што да рашэньня вярнуць амбасадара ў Менск. А напярэдадні мэдыі інфармавалі, што другі сакратар амбасады Польшчы ў Менску Анджэй Чухрыта падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць палітыкі Паўляка.

МЗС Польчшы пакуль ніяк не камэнтуе інфармацыю аб адстаўцы Тадэвуша Паўляка. Міністар замежных справаў Стэфан Мэлер знаходзіцца сёньня ў Брусэлі.

***

Пазьней сёньня ў бюро прэсавага сакратара МЗС Польшчы афіцыйна пацьвердзілі, што амбасдар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк падаў заяву аб адстаўцы.

Прычыны такога рашэньня спадара Паўляка пакуль не падаюцца.
XS
SM
MD
LG