Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навуковец-беларус стварыў вакцыну супраць ліхаманкі Ласа


Алена Струвэ, Менск Група амэрыканскіх навукоўцаў-вірусолягаў на чале з доктарам навук Ігарам Лукашэвічам - колішнім беларускім мікрабіёлягам, а цяпер асістэнтам прафесара Мэрылендскага ўніверсітэта - стварылі вакцыну супраць ліхаманкі Ласа.

Падобна ўзбуджальнікам сібірскай язвы, воспы, Эболы ды некаторых іншых вірусных захворваньняў штам Ласа, сьцьвярджаюць экспэрты па барацьбе зь біятэрарызмам, можа выкарыстоўвацца як біялягічная зброя і таму належыць да адной з самых высокіх катэгорыяў небясьпекі для жыцьця мірнага насельніцтва. З падрабязнасьцямі пра вынаходніцтва былога супрацоўніка беларускага інстытута мікрабіялёгіі і эпідэміялёгіі –Алена Струвэ.

Паводле афіцыйных зьвестак, штогод ад віруса Ласа загінаюцць да 300 тысячаў чалавек. Гэтая хвароба праяўляецца як гарачка-ліхаманка, цягнецца некалькі тыдняў і закранае ледзь ня ўсю сыстэму ўнутраных ворганаў. Пакутваюць на Ласа пераважна жыхары Афрыкі. Аднак, паводле міжнародных экспэртаў па барацьбе зь біятэрарызмам, хвароба можа ахапіць і іншыя кантынэнты. Падобна вірусам Эболы ці SARS (птушынай пнэўманіі) Ласа распаўсюджваецца праз паветра, аднак адрозна ад гэтых дзьвюх хвароб носіць больш масавы характар. Якой-небудзь эфэктыўнай вакцыны супраць Ласа дагэтуль не існавала.

Мікрабіёляг Ігар Лукашэвіч пачаў вывучаць захворваньне больш за 10 год таму, яшчэ ў Менску, пад час працы ў адной з лябараторыяў навукова-дасьледчага інстытута мікрабіялёгіі і эпідэміялёгіі. Паводле ягоных менскіх калег, выезд Лукашэвіча за-мяжу мае выключна навуковую матывацыю. Праца зь вірусамі, стварэньне складанай якаснай вакцыны, у тым ліку і супраць грыпу патрабуе адпаведных умоваў і велізарных фінансавых укладаньняў. Такой базы ў Беларусі, як і ў іншых постсавецкіх краінах сёньня няма. Нават калі гаварыць пра антыгрыпавыя вакцыны, якія цяпер шырока рэклямуюцца, то, паводле аўтарытэтных беларускіх клініцыстаў, іхняя эфэктыўнасьць складае ўсяго 50 адсоткаў і толькі ў тым выпадку, калі пацыент загадзя атрымае правільную прышчэпку -- супраць канкрэтнага, а ня нейкага іншага віду грыпу.

Што да Ігара Лукашэвіча, то ў інстытуце вірусалёгіі Мэрылендскага ўніверсітэту яму і ягонай камандзе ўдалося стварыць гэтак званы клён вірусу Ласа. Перавага гэтай віруснай мадыфікацыі ў тым, што яна капіюе хваробу, але не выклікае яе ў арганізьме таго, каму зробленая прышчэпка. Паводле Ігара Лукашэвіча, ў выніку вакцынацыі –адна прышчэпка на ўсё жыцьцё- імунная сыстэма сама здольная спыняць інфекцыю.

Вельмі істотны момант: тое, што вакцына зробленая на аснове гэтак званага клёну вірусу, дае навукоўцам права і магчымасьць распачаць клінічныя выпрабаваньні над чалавекам без усялякай рызыкі ягонага інфэкаваньня. Папярэднія ж выпрабаваньні на прыматах, марскіх сьвінках ды іншых жывёлах прынесьлі высокія вынікі. Як сьведчаць амэрыканскія навукоўцы, вакцына, распрацаваная доктарам навук Ігарам Лукашэвічам прадэманстравала 100-адсоткавую эфэктыўнасьць у абароне жывёлаў ад вірусу Ласа. Падрабязныя вынікі дасьледваньняў зьмешчаныя гэтымі днямі ў амэрыканскім навуковым часопісе Yournal of Virology.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG