Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэджад звольніў 6 банкіраў


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад звольніў сёньня дырэктараў шасьці дзяржаўных банкаў. Новыя дырэктары будуць прызначаныя заўтра. Іранскі лідэр усклаў на банкіраў адказнасьць за эканамічныя праблемы, уключаючы беспрацоўе. Прыйшоўшы да ўлады напачатку жніўня, Ахмадзінэджад зьмяняе чыноўнікаў ва ўсёй дзяржаўнай сыстэме. Назіральнікі лічаць, што прэзыдэнт праводзіць чыстку з мэтаю прыбраць прыхільнікаў рэформаў. Днямі МЗС Ірану абвясьціў пра замену 40 амбасадараў. Яны ня здолелі падтрымаць прэзыдэнта Ахмадзінэджада што да ягонага выказваньня аб неабходнасьці “зьмесьці Ізраіль зб зямлі”.
XS
SM
MD
LG