Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бацькі ахвяравалі органы сына для перасадкі


ДЖЭНІН. Бацькі 12-гадовага палестынскага хлопчыка, якога застрэлілі ізраільскія вайскоўцы, ахвяравалі органы свайго сына для выратаваньня іншых людзей і заклікалі ўсталяваць мір. Некалькі тысячаў чалавек сабраліся сёньня ў горадзе Джэніне на Заходнім беразе Ярдану, каб пахаваць 12-гадовага Ахмэда аль- Каціба. Маці Ахмэда, Аблаг аль-Каціб, заявіла, што ня мае значэньне, каму перасядзяць органы яе сына – габрэю ці палестынцу. Ахмэда застрэлілі падчас збройнай сутычкі ў Джэніне. Ізраільскія вайскоўцы прынялі плястыкавы аўтамат хлопчыка за сапраўдны і адкрылі агонь.
XS
SM
MD
LG