Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камуністы паклалі кветкі да маўзалею Леніна


МАСКВА. Каля 2 тыс. чалавек на чале зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым паклалі чырвоныя гвазьдзікі да маўзалею Ўладзіміра Леніна напярэдадні 7 лістапада. Мумія Ўладзімера Леніна больш за 80 гадоў знаходзіцца ў адмысловым маўзалеі ў цэнтры Краснай плошчы. Сам Ленін запавядаў пахаваць яго ў Санкт-Пецярбургу каля маці. Упершыню за апошнія 80 гадоў у Расеі 7 лістапада не зьяўляецца афіцыйным сьвятам. Указам прэзыдэнта Пуціна сьвята кастрычніцкай рэвалюцыі было замененае на Дзень народнага адзінства 4 лістапада.
XS
SM
MD
LG