Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў землятрус у Пакістане


РАЎЛАКОТ. Сёньня ў Пакістане зноў адбыўся землятрус сілаю ў 6 балаў. Пакуль няма зьвестак пра ахвяры або разбурэньні. Пакістан і Індыя рыхтуюцца адкрыць мяжу ў Кашміры, каб увозіць гуманітарную дапамогу. Адзін пераход адчыніцца ў панядзелак, яшчэ сем – найбліжэйшымі днямі. Прадстаўніца пакістанскага міністэрства замежных спрваў Таснім Аслам заявіла, што мясцовыя жыхары атрымаюць магчымасьць перасякаць мяжу толькі пасьля складаньня сьпісаў тых, каму дазваляецца перасякаць мяжу. 8 кастрычніка землятрус моцаю 7.6 балаў па шкале Рыхтэра разбурыў пакістанскую частку Кашміра, забіўшы 73 тыс. чалавек і тры мільёны пакінуўшы без жытла.
XS
SM
MD
LG