Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане закрыліся выбарчыя ўчасткі


БАКУ. Выбарчыя ўчасткі ў Азэрбайджане закрыліся. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што выбары ў цэлым прайшлі пасьпяхова. Апазыцыя паведамляе аб масавых парушэньнях. Паводле апазыцыйных блёкаў “Свабода” і "Нацыянальная еднасьць”, на некаторых участках выбарцаў адкрыта заклікалі галасаваць за прадстаўнікоў кіруючай партыі, не пускалі на ўчасткі назіральнікаў і не выкарыстоўвалі незмывальнага атраманту для пазнакі пальцаў тым, хто ўжо прагаласаваў. Амбасадар ЗША ў Азэрбайджане, Рына Харніш, адведаўшы адзін з выбарчых участкаў, заявіў:

(Харніш: ) “Гэтыя выбары – ня проста дзень галасаваньня. Ім папярэднічалі 8 месяцаў падрыхтоўкі. Было ўсялякае – у добрае, і кепскае. Але мне здаецца, што ў цэлым падрыхтоўка да выбараў была добрасумленнай. Можна спадзявацца, што 6 лістапада стане гістарычнай датай для Азэрбайджану”.

Сказаў амбасадар ЗША ў Азэрбайджане. На 125 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць паўтары тысячы кандыдатаў. За галасаваньнем назіраюць 1600 замежных назіральнікаў, у тым ліку дзьве дэлегацыі ад Беларусі, і 17 тыс. мясцовых назіральнікаў. Першыя вынікі выбараў старуць вядомыя празь некалькі гадзінаў. Больш дакладныя – у панядзелак раніцай. Паводле папярэдніх зьвесткаў, у галасаваньні узялі ўдзел каля 40% выбарцаў. Паводле закону, выбары будуць прызнаныя сапраўднымі пры любой колькасьці пададзеных галасоў.
XS
SM
MD
LG