Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: жыхары пакідаюць Хусайбаг


ХУСАЙБАГ. Мірныя жыхары масава пакінулі ірацкі горад Хусайбаг на сырыйскай мяжы падчас кароткага перапынку ў баях паміж амэрыканска-ірацкімі сіламі й ваеўнікамі. Мірныя жыхары сышлі з гораду пешкі, махаючы белымі сьцягамі. Сілы кааліцыя абвясьцілі праз рэпрадуктары, што кожны, хто будзе пакідаць горад на колах, будзе абстраляны. Апэрацыя “Сталёвая завеса”, якая пачалася два дні таму, мае на мэце ліквідацыю ваеўнікоў і іхных базаў ля мяжы з Сырыяй. У апэрацыі бяруць удзел 2,5 тысячы амэрыканскіх і каля тысячы ірацкіх жаўнераў. Амэрыканскія й ірацкія войскі спрабуюць выцесьніць з Хусайбагу ваеўнікоў. Тыя супраціўляюцца, нягледзячы на прымяненьне бронетэхнікі й авіяцыі з боку сілаў кааліцыі. У Багдадзе, два лідэры сунітаў рэзка скрытыкавалі апэрацыю, у выніку якой, на іхную думку, загіне шмат мірных жыхароў.

БАГДАД. Ваеўнікі абстралялі мікрааўтобус непадалёк ад Багдаду. У выніку забітыя 13 чалавек, сярод іх адно дзіця.
XS
SM
MD
LG