Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане -- выбары ў парлямэнт


БАКУ. У Азэрбайджане праходзяць выбары ў парлямэнт. Цэнтарвыбаркам сьцьвярджае, што яўка выбарцаў высокая, а атмасфэра на ўчастках спакойная. Апазыцыя паведамляе аб масавых парушэньнях. Паводле апазыцыйных блёкаў “Свабода” і "Нацыянальная еднасьць”, на некаторых участках выбарцаў адкрыта запрашаюць галасаваць за прадстаўнікоў кіруючай партыі. Амбасадар ЗША ў Азэрбайджане, Рына Харыш, адведаўшы адзін з выбарчых участкаў, заявіў:

(Харніш: ) “Гэтыя выбары – ня проста дзень галасаваньня. Ім папярэднічалі 8 месяцаў падрыхтоўкі. Было ўсялякае – у добрае, і кепскае. Але мне здаецца, што ў цэлым падрыхтоўка да выбараў была добрасумленнай. Можна спадзявацца, што 6 лістапада стане гістарычнай датай для Азэрбайджану”.

Сказаў амбасадар ЗША ў Азэрбайджане. На 125 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць паўтары тысячы кандыдатаў. Зап галасаваньнем назіраюць 1600 замежных назіральнікаў, у тым ліку дзьве дэлегацыі ад Беларусі.
XS
SM
MD
LG