Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны ня будзе тлумачыць выказваньня Еханурава пра Лукашэнку


КІЕЎ. МЗС Украіны не зьбіраецца даваць афіцыйных адказаў Беларусі адносна нядаўніх выказваньняў прэм’ера Юр’я Еханурава ў Вашынгтоне. Пра гэта заявіў 5 лістапада міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк. Раней Тарасюк абяцаў журналістам, што МЗС Украіны ў выпадку неабходнасьці патлумачыць МЗС Беларусі, што выказваньні Еханурава аб прэзыдэнце Беларусі былі няправільна інтэрпрэтаваныя СМІ. Нагадаем, што афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі зьвярнуліся да ўкраінскага боку па тлумачэньні ў сувязі з выказваньнямі прэм’ера Ўкраіны. 1 лістапада, сьнедаючы з амэрыканскімі палітолягамі ў Фондзе Карнэгі ў Вашынгтоне, Юры Еханураў, камэнтуючы нядаўнюю сустрэчу з Лукашэнкам назваў кіраўніка беларускай дзяржавы “таленавітым прапагандыстам, які ўмее працаваць з народам”. “Уяпер я разумею, чаму ў 30-ыя гады нямецкія жанчыны крычалі: “Хачу дзіця ад фюрэра!”, -- нібыта заявіў Юры Еханураў.
XS
SM
MD
LG