Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ усталявала крыжы на месцы расстрэлу сталінскіх ахвяраў


Браніслава Станкевіч, Ворша Імпрэза прайшла ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, дзе ў 30-50-я гады мінулага стагодзьдзя былі расстраляныя некалькі соцень мірных жыхароў.

Як распавядаюць мясцовая старажылы, на Кабыляцкай гары пад Воршай ёсьць 7 ці 8 масавых пахаваньняў, дзе ляжаць расстраляныя ахвяры сталінізму. Ужо колькі год запар традыцыю наведваць гэтае месца на восеньскія Дзяды падтрымліваюць аршанскія сябры КХП БНФ.

Калі на пачатку 90-х гадоў адкрылася праўда пра менскія Курапаты, дзяржаўныя ўлады ў Воршы таксама спрычыніліся да ўшанаваньня памяці палеглых тут землякоў: на загад гарвыканкаму быў усталяваны вялікі помнік-камень на лясным ускрайку недалёка ад вёскі Андрэеўшчына. Аднак пасьля 1995-га году прадстаўнікі ўладаў тут не зьяўляліся, і каб аднавіць шыльду з каляровага металу, скрадзеную невядомымі злачынцамі, таксама не знайшлося дзяржаўных сродкаў.

Сёньня паабапал камяня-помніка аршанскія сябры КХП БНФ усталявалі каталіцкі і праваслаўны крыжы, а над імі - плякат са словамі "Памятаем. Спачуваем. Смуткуем". Адмысловы крыж партыйцы замацавалі і на самім помніку замест зьніклае шыльды.

Каля 20-ці чалавек –мясцовых вернікаў і прадстаўнікоў розных палітычных партыяў ды рухаў - сабраліся на жалобную імшу, якую супольна адслужылі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй і ксёндз Чэслаў з аршанскага касьцёла Сьвятога Язэпа. Прысутныя запалілі каля крыжоў сьвечкі ды ўсклалі кветкі. Завяршылася імпрэза чытаньнем вершаў, якія таксама склалі адмыслова да гэтае падзеі сябры КХП БНФ Яўгенія Казлова і Іван Іванцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG