Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассакрэчаная ваенная супраца Расеі з Сырыяй і Іранам


МЮНХЕН. Нямецкі часопіс “Focus” паведамляе: ўрад папярэдзіў нямецкіх прамыслоўцаў, што Іран і Сырыя атрымоўваюць складаную нямецкую прадукцыі праз злачынныя структуры ў Маскве – для пабудовы сваіх ракет. Нямецкае абсталяваньне паступала ў Маскву, адкуль расейскія пасярэднікі, выдаючы сябе за легальныя кампаніі, перасылалі яго проста ў Іран або Сырыю. Focus паведаміў, што Іран, у прыватнасьці, атрымліваў такім чынам, вымяральныя, пускавыя сыстэмы й сыстэмы навядзеньня, каб павялічыць дыяпазон сваіх ракетаў Шагаб-3. Шагаб здольны пераносіць ядзерныя боегалоўкі і мае дыяпазон 3,5 тыс км. Сырыя атрымлівала такія ж сыстэмы, каб мадэрнізаваць свае ракеты Скуд, распрацаваныя расейцамі.
XS
SM
MD
LG