Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія палітыкі камэнтуюць заявы Аляксандра Лукашэнкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы лічаць, што заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ў выпадку абраньня на трэці тэрмін ён ня зьменіць палітыкі, якую вёў дагэтуль, сьведчаць аб тым, што ў выпадку, калі цяперашні беларускі кіраўнік сапраўды застанецца пры ўладзе, нічога добрага Беларусь не чакае.

Дэпутат Сэйму ад партыі “Закон і справядлівасьць”, якая цяпер кіруе ў Польшчы, Марыюш Камінські, заявіў нашаму радыё, што на такія заявы Аляксандра Лукашэнкі дэмакратычныя краіны павінны адрэагаваць больш жорсткай пазыцыяй у дачыненьнях з афіцыйным Менскам.

(Каміньскі: ) “Гэта дрэнна для беларускага народу і беларускай дзяржавы, бо гэта азначае, што правы чалавека будуць далей парушацца і будзе паглыбляцца ізаляцыя Беларусі на міжнароднай арэне. Дэмакратычныя краіны мусяць заняць цьвёрдую пазыцыю і не кантактаваць зь беларускімі ўладамі. Іначай нельга – ня можа быць талерантнага стаўленьня да дыктатараў у Эўропе”.

Лічыць дэпутат Марыюш Каміньскі.

Паводле ягоных словаў, партыя “Закон і справядлівасьць” – а да яе цяпер належаць тры найбольш важныя асобы ў полськай дзяржаве- прэзыдэнт, сьпікер Сэйму і прэм’ер-міністар, напэўна зробіць усё, каб пра сытуацыю ў Беларусі не забываліся ў Эўразьвязе, а таксама будзе падтрымліваць беларускія дэамакратычныя сілы. У сваю чаргу старшыня польскай арганізацыі "Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі" Томаш Бладынец кажа, што такія заявы Аляксандра Лукашэнкі цалкам для яго натуральныя.

(Бладынец: ) “Гэта значыць, што ў Беларусі надалей будзе панаваць і ўзмацняцца дыктатура. Калі чалавек балятуецца трэці раз запар, парушаючы пры гэтым заканадаўства і выкарыстоўваючы несумленныя мэтады, дык напэўна не дзеля таго, каб зьмяніць свой сьветапогляд. Калі б Лукашэнка хацеў зьмяніць сваю палітыку, дык ужо б гэта зрабіў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG