Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нальчыку зьнік дасьледчык ісламу


НАЛЬЧЫК. У Сталіцы Кабардына-Балкарыі пасьля допыту ў ФСБ прапаў кіраўнік Інстытуту ісламскіх дасьледаваньняў Руслан Нахушаў. У пятніцу вечарам ён патэлефанаваў калегам і сказаў, што ФСБ адпусьціла яго і ён прыйдзе ў офіс. Аднак не зьявіўся. Пракуратура Кабардына- Балкарыі пасьля падзеяў у Нальчыку 13 кастрычніка адкрыла крымінальную справу ў дачыненьні да Нахушава. Яго зьвінавацілі ў дачыннасьці да тэрарызму. Сьледзтва лічыць, што сярод памочнікаў Нахушава былі экстрэмісты, вінаватыя ў нападах.
XS
SM
MD
LG