Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50-годзьдзе рэстаўрацыі Венскай Опэры


ВЕНА. Славутая Венская Опэра сьвяткуе 50-годзьдзе свайго аднаўленьня. Будынак Опэры быў разбураны бамбаваньнем падчас ІІ Сусьветнае вайны. Опэру аднаўлялі 10 гадоў. 5 лістапада 1955 г. яна адкрылася зноў. Аўстрыйцы лічаць гэта адной з найвялікшых культурніцкіх падзеяў. Сёньняшнія ўрачыстасьці скончацца канцэртам, які пачнецца а палове на адзінаццатую па менскім часе з фрагмэнтаў шасьці клясычных твораў – Бэтховэна, Моцарта, Вагнэра, Штраўса й Вэрдзі -- як гэта было паўстагодзьдзя таму. Канцэрт адкрые Плясіда Дамінга, апрача яго ўдзел возьмуць вядомыя выканаўцы Томас Хампсан, Брын Тэрфэл і іншыя. Будынак Опэры рэканструяваны паводле арыгінальнага будынку 1869 г. (архітэктары Аўгуст Зыкард фон Дыкардсбург і Эдуард ван дэр Нуэль). Яго адкрываў імпэратар Аўстра-Вугоршчыны Франц-Ёзэф.
XS
SM
MD
LG