Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырацца пагромы ў Францыі


ПАРЫЖ. У Францыі пашырыліся пагромы. Імігранцкая моладзь толькі за гэтую ноч спаліла сотні аўтамабіляў, разьбіла ці спаліла дзясяткі будынкаў. Былі зафіксаваныя й збройныя напады. Арыштавана больш за 250 чалавек. Бунты пачаліся 9 дзён таму і ахапілі бедныя прадмесьці, дзе жывуць афрыканскія імігранты з былых калёніяў Францыі. Бунт пашырыўся на прадмесьці Парыжу, Марсэлю, Ніцы, Тулузы, Дыжону, Руану, Нанту й Лілю. У мястэчку Алнэ-су-Буа прайшла дэманстрацыя жыхароў, якія запатрабавалі тэрмінова спыніць беспарадкі.

Гаворыць жыхар мястэчка сп. Бузіні.

(Бузіні:) “Мы стаміліся ад пажараў, дыму, гарэлых шынаў, скрадзеных аўтамабіляў – досыць з нас! Трэба з гэтым канчаць”.
XS
SM
MD
LG