Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя разагнала антыбушаўскую акцыю


МАР ДЭЛЬ ПЛЯТА: Аргентынская паліцыя з прымяненьнем сьлёзацечнага газу разагнала дэманстрантаў, якія кідалі камяні ў паліцыю й падпальвалі будынкі. Гэта адбылося падчас маршу пратэсту супраць прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Паводле арганізатараў, ім удалося мабілізаваць дзесяткі тысяч чалавек, у тым ліку зорку футболу Дыега Марадону. Сутыкненьні мелі месца каля гатэлю Эрмітаж у прыбярэжным горадзе Мар-дэль-Плята, дзе пачаўся саміт лідэраў абедзьвюх Амэрык з удзелам прэзыдэнта ЗША, прысьвечаны барацьбе з беднасьцю і беспрацоўем. Перад удзельнікамі дэманстрацыі выступіў крытык адміністрацыі Буша, прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэз. Каля 300 дэманстрантаў, бальшыня ў масках, спрабавалі падпаліць будынак банку непадалёк ад месца сустрэчы і разграміць памяшканьні некалькі фірмаў.
XS
SM
MD
LG