Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя ў кіргіскіх турмах нармалізуецца.


БІШКЕК: Кіргіскія ўлады паведамляюць, што сытуацыя ў калёніях і сьледчых ізалятарах краіны паступова нармалізуецца. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Капар Мукееў паведаміў, што некаторыя вязьні здалі зброю, аднак ня ўсе. Паліцыя дала вязьням час да нядзелі на здачу зброі і прыгразіла сілавым навядзеньнем парадку. Паводле Міністэрства юстыцыі некаторыя вязьні ўсё яшчэ працягваюць галадоўку пратэсту. У часе апошніх сутычак у пяці месцах затрыманьня загінулі 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG