Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдаўцу газэты “День” зварот у суд не дапамог


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гаспадарчы суд сталіцы сёньня адмовіўся адмяніць рашэньне Менгарвыканкаму аб ліквідацыі прадпрыемства “Дзень-прэс”, якое зьяўлялася заснавальнікам і выдаўцом газэты “День”.

Ліквідацыя выдаўца ставіць пад удар існаваньне незалежнай газэты.

Улетку падатковая інспэкцыя Цэнтральнага раёну Менску даслала ў гарвыканкам паперу, паводле якой было прынятае рашэньне аб ліквідацыі таварыства з дадатковай адказнасьцю “Дзень-прэс” “за незьдзяйсьненьне прадпрымальніцкай дзейнасьці цягам апошніх шасьці месяцаў”.

Нагадаем таксама, напрыканцы траўня ў Дубровенскім раёне недалёка ад беларуска-расейскай мяжы міліцыянты затрымалі наклад “Дня”, які быў надрукаваны ў Смаленску. Газэты так і не вярнулі. Паводле галоўнага рэдактара “Дня” Міколы Маркевіча, яму паведамілі зь міліцыі, што паперы аб арышце накладу былі накіраваныя ў сталічны КДБ.
XS
SM
MD
LG