Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У аўтааварыі загінуў дырэктар аэрапорту “Менск-2”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дырэктар аэрапорту “Менск-2” Уладзімер Сакалоўскі загінуў ноччу 4 лістапада. Паводле ДАІ, Сакалоўскі патрапіў у аўтааварыю.

“Жыгулі”, на якіх дырэктар вяртаўся дадому з аэрапорту “Менск-2”, не ўтрымаліся на коўзкай дарозе і трапілі ў кювэт. Празь некалькі гадзінаў у шпіталі Ўладзімер Сакалоўскі памёр. Яму было 54 гады. Аэрапорт “Менск-2” ён узначальваў усяго год.

6 лістапада беларускія авіятары адзначаць сваё прафэсійнае сьвята. Сёньня адбудзецца ўрачыстае паседжаньне з гэтай нагоды, аднак сьвяточны канцэрт адменены з прычыны гібелі Ўладзімера Сакалоўскага.
XS
SM
MD
LG