Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца разбурэньне будынку №27 па вуліцы Гандлёвай


Ганна Соусь, Менск На вуліцы Гандлёвай будаўнікі працягвалі разбураць дом №27, які зьяўляецца культурна-гістарычным помнікам 19 стагодзьдзя. Нашая карэспандэнтка назірала за зносам будынку і цікавілася меркаваньнямі людзей адносна лёсу архітэктурнай спадчыны Менску.

На аўтобусным прыпынку ля дому №27 па вуліцы Гандлёвай былі прымацаваныя плякаты, у якіх распавядалася пра гістарычна-культурны помнік, які цяпер рашэньнем Менгарвыканкаму ідзе пад знос. Аднак яны віселі зусім нядоўга — супрацоўнікі гарадзкіх службаў сарвалі ўсе плякаты.

(Карэспандэнтка: ) “Чаму вы зрываеце гэтыя плякаты?”

(Рабочы: ) “Таму што тут нельга наклейваць, гэта ня дошка аб’яваў. Гэта ўласнасьць нашай фірмы”.

Сёньня ж я наведала пляцоўку ля дому на вуліцы Гандлёвай і пагутарыла з будаўнікамі.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, калі будуць зносіць гэты дом?”

(Будаўнік: ) “Ужо зносяць цяпер”.

(Карэспандэнтка: ) “І што, ён сёньня будзе цалкам зьнесены?”

(Будаўнік: ) “Ды не, вы што…”

(Карэспандэнтка: ) “А колькі часу на гэта спатрэбіцца?”

(Будаўнік: ) “Не скажу. Ня вы першая, ня вы апошняя. Ходзіце тут праз кожныя пяць хвілін”.

Недалёк ад Петрапаўлаўскага сабору я сустрэла актора Купалаўскага тэатру Віктара Манаева і пацікавілася ягоным меркаваньнем пра знос будынку.

(Манаеў: ) “Значыць, трэба, яны разумнейшыя, ведаюць, што робяць. Я ж ня маю ўсёй інфармацыі. Калі зносяць, значыцца, так трэба, што ж рабіць. Напэўна, яго рэстаўруюць. Тут будзе сэмінарыя. Напэўна, ня зносяць, напэўна, толькі ўнутры ўсё прыбіраюць. А так пакінуць звонку такім, як ён і быў. Я ведаю, што ўсё будзе добра”.

А вось што думаюць пра лёс архітэктурнай спадчыны людзі, якія прахадзілі сёньня побач з будынкам №27 па вуліцы Гандлёвай:

(Спадарыня: ) “Мне сорамна, але я ня ведаю, што гэта за будынак. Канечне, мы павінны берагчы ўсё старое”.

(Спадар: ) “Я шмат бываў у нямецкім горадзе Мюнстэры. Там усе помнікі падчас вайны былі зьнішчаныя, але яны па эскізах, чарцяжах аднавілі іх. Калі і будзе выканана гэтае рашэньне, то трэба прыкласьці шмат намаганьняў і грамадзтву, і царкве, каб максымальна аднавіць менавіта на гэтым месцы гэты будынак”.

(Спадарыня: ) “Калі будуць зносіць, то для мяне гэта — як зьнішчаць старога сябра. Гэта ж гісторыя. Трэба абавязкова рэстаўраваць. Але ўжо ўсё роўна ў нас ня будуць запытвацца”.

(Спадар: ) “На мой погляд, гэтага ня трэба рабіць. І ня толькі гэтага. Тут яшчэ былі Гандлёвыя рады. Падмуркі многіх пабудоваў 16 стагодзьдзя. Але гэта зносіцца. Наўрад ці грамадзкасьць нешта здолее зрабіць”.

(Спадарыня: ) “Калі ён уяўляе нейкую гістарычную каштоўнасьць, няхай стаіць, няхай рэстаўруюць. У нас ня так шмат старых будынкаў”.

(Спадар: ) “Я ня бачу ў гэтым будынку нічога такога. Проста гістарычная каштоўнасьць сама па сабе, можа быць… Ня ведаю. А з архітэктурнага і культурнага пункту гледжаньня ня бачу ніякай каштоўнасьці”.

(Спадар: ) “Я ўвогуле супраць усялякага зносу. Лепш будаваць на новых месцах, чым зносіць старое. Старое трэба пакідаць, трэба абавязкова захоўваць нашу гісторыю”.

Гл. таксама • Абараняць будынак прыйшлі тры чалавекі (фота) • Мінкульт спачатку быў супраць зносу будынку на Гандлёвай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG