Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: "Справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не. Дзе вы дзенецеся, выбераце..."


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка пад час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць пусьціў газ у гарадзкім пасёлку Глуск. Ён таксама заявіў, што перакананы ў сваёй перамозе на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ягоная палітыка застанецца нязьменнай. “У выпадку майго абраньня я буду рабіць тое, што рабіў 10 гадоў. Я ня буду нікога прасіць галасаваць за мяне, народ не памыліцца, калі на яго не ціснуць”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка. Паводле кіраўніка краіны, “справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не…Дзе вы дзенецеся, выбераце, і калі вас задавальняе, то я буду працаваць. Я запрапаную вам свае паслугі, праграму і скажу, што буду рабіць. Беларусы – вельмі разумны народ, і ён разьбярэцца”.

“Я вас не абкрадваў і не падмануў. Паглядзіце, мы ж за гэтыя 10 гадоў вылезьлі з такога балота. Мы ж без нагавіц засталіся пасьля развалу Савецкага Саюзу, а тыя, хто сёньня рвецца да ўлады, яны ж тады ўсё прапілі”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка ў Глуску.

Лукашэнка лічыць, калі ў выніку выбараў да ўлады прыйдзе “новы чалавек, галоўнае – каб ён праводзіў людзкую палітыку”.

Гл. таксама • А.Лукашэнка: “Хто п’е штодня — за мяне не галасуйце” • Як палітыкі камэнтуюць заявы А.Лукашэнкі?
XS
SM
MD
LG