Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк аб пашырэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польскія мэдыі пішуць пра чарговае пашырэньне паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, а таксама затрыманьне на мяжы актывісткі Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Арэхвы.

Шэраг польскіх мэдыяў падаюць сёньня інфармацыю пра тое, што кіраўнік Беларусі яшчэ больш пашырыў свае паўнамоцтвы – цяпер ён можа самастойна рэгуляваць справы, зьвязаныя з бюджэтам, падаткамі і грашова-крэдытнай палітыкай.

“Паводле дэкрэту, заканадаўчыя акты, якія тычацца павялічэньня ці зьмяншэньня дзяржаўнага бюджэту, будзе выдаваць альбо асабіста прэзыдэнт, альбо на гэта будзе патрэбная ягоная згода. Толькі прэзыдэнт будзе падтрымліваць фірмы і прыватных прадпрымальнікаў у форме ільготаў у падатках ці крэдытаў”, - паведамляе буйны інфармацыйны інтэрнэт-партал “Onet”.

Між тым “Gazeta Wyborcza” піша пра тое, як беларускія памежнікі адабралі пашпарт у актывісткі Саюзу палякаў Анжалікі Арэхвы, якая накіроўвалася ў Беласток на курсы. Штодзёньнік адзначае, што гэта чарговы прыклад перасьледу актывістаў СПБ – шэраг настаўнікаў, якіх як спадарыню Арэхву, запрасілі на курсы, адмовіліся ехаць у Польшчу, бо кіраўніцтва школаў пагражала ім звальненьнем з працы.

“Gazeta Wyborcza” піша, што гарадзенскія памежнікі адмаўляюцца ад камэнтароў у гэтай справе. Таксама “Rzeczpospolita” зьмяшчае сёньня невялікую інфармацыю з загалоўкам “Беларусы просяць дапамагчы”, у якой штодзёньнік піша пра канфэрэнцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі, што адбылася напярэдадні ў польскім горадзе Аполе.

“Rzeczpospolita” цытуе словы беларускіх апазыцыянэраў, якія кажуць, што ў наступным годзе ў беларусаў ёсьць шанец атрымаць дэмакратычную ўладу і таму беларускія дэмакратычныя сілы спадзяюцца на дапамогу новаабраных польскіх уладаў, якія дэкляравалі больш актыўную дапамогу ў падтрымцы дэмакратычных парацэсаў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG