Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзед А. Мілінкевіча быў “кулак”, а бацьку вылучалі на Героя


Вячаслаў Кулік, Менск Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўным друку

“Народная воля” паведамляе пра рашэньне Сьвятланы Завадзкай стварыць фонд падтрымкі журналістаў імя Зьміцера Завадзкага”.

У рубрыцы “Народнай волі” “Гучная справа” інфармацыя, якая прасачылася з-за турэмных кратаў. Супраць асуджанага былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Скутава дасць паказаньні сваяк кіраўніка расейскага ФСБ Мікалая Патрушава.

Сёньня тыднёвік “Наша ніва” знаёміць чытачоў зь асабістым жыцьцём адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам. У інтэрвію спадар Мілінкевіч паведамляе, што ягоны бацька пасьля сканчэньня Варшаўскага ўнівэрсытэту працаваў са знакамітым пэдагогам Янушам Корчакам. У савецкі час Мілінкевіч атрымаў званьне Заслужанага настаўніка Беларусі, узнагароджаны ордэнамі Леніна і “Знак Пашаны”, мог стаць Героям... Чый ты будзеш, сынок? – такі сэнс пытаньняў “Нашай нівы”да прэтэндэнта на вышэйшую пасаду ў Беларусі.

Журналісты “БДГ. Белорусской деловой газеты” наведалі ў дзень адкрыцьця першы вольны мытны склад для продажу аўтамабіляў Гандлёвага цэнтру “Ждановічы”. “Прадаваць пакуль няма чаго”, - паведамляе выданьне.

Беспрацоўныя журналісты ліквідаванага ўладай “Курьер из Борисова” атрымалі магчымасьць друкаваць артыкулы ў газэце “Минск торговый”. Сёньня ў горадзе зьявіўся спэцыяльны барысаўскі выпуск. Праблемны артыкул – чаму выстаўляюцца на продаж дзяржаўны пакет акцыяў заводу плястмасавых вырабаў? Паводле журналісткі Людмілы Отчанашанка, мажліва адпрацоўваецца нейкая “цёмная схема” камэрцыі, бо прадпрыемства ня страціла пэрспэктывы росту”.

(Отчанашанка: ) “За восем месяцаў гэтага году тут было выраблена прадукцыі амаль на 28 мільярдаў рублёў. Прадпрыемства экспартуе сваю прадукцыю ў Расею, Швэйцарыю, Казахстан, Малдову, краіны Балтыі”.

На Берасьцейшчыне, як паведамляе “Брэсцкі кур''ер”, абрабаваная сядзіба “Грымяча”. Гэта архітэктурная спадчына ля месца пахаваньня апошняга караля Польшчы Станіслава Панятоўскага. Пра прычыны страты паведамляе берасьцейскі журналіст Зьміцер Паталятаў”.

(Паталятаў: ) “Як бы два моманты праблемы: тое, што гэта ўсё зьнікла, а, па-другое, захаваньне нашых гістарычных каштоўнасьцяў. Мала тых галасоў, якія там б''юць у набат, каб зьвярнулі ўвагу. Я мяркую, што мы будзем працягваць гэтую тэму”.

Агляды незалежнага друку гучаць на Свабодзе ад панядзелка да пятніцы.
XS
SM
MD
LG