Лінкі ўнівэрсальнага доступу

C. Гайдукевіч пэсіміст што да парку высокіх тэхналёгіяў


Уладзімер Глод, Менск Беларуская дзяржава гатовая ўнесьці ў будаўніцтва "парку высокіх тэхналёгіяў" – 3-4 мільярды рублёў.

Гэтую лічбу назваў сёньня старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч у часе абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў прэзыдэнцкага дэкрэту "Аб парку высокіх тэхналёгіяў".

Такая сума выклікала надзвычай крытычную ацэнку дэпутата Сяргея Гайдукевіча, які паведаміў: "пад час наведваньня падобнага парку ў Тайвані я пачуў ад яго дырэктара, што для пабудовы такога аб''екту патрэбна ўкласьці мінімум 3-4 мільярды даляраў. Дзе мы возьмем такія велізарныя грошы?".

Міхаіл Мясьніковіч адказаў, што "мы разьлічваем перадусім на інвэстыцыі ад кампаніяў, вядомых на рынку інфармацыйных тэхналёгіяў".

Сяргей Гайдукевіч назваў гэтыя разьлікі віртуальнымі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў пасьля гэтага назваў Сяргей Гайдукевіча пэсімістам.
XS
SM
MD
LG