Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА павялічвае дапамогу Пакістану


ЖЭНЭВА. Камітэт ААН у справах уцекачоў заявіў, што НАТА прыняло рашэньне павялічыць дапамогу пацярпелым ад землятрусу рэгіёнам Паксітану. Да сёньня самалёты НАТА даставілі са складу ААН у Турцыі ў зону бедзтва каля 800 тонаў абсталяваньня для стварэньня прытулкаў і намётаў. На наступным тыдні НАТА будзе таксама перавозіць гуманітарныя грузы з базаў у Даніі й Ярданіі. Грузавыя самалёты з Брытаніі, Даніі, Грэцыі, ЗША, Італіі, Турцыі й Францыі ўжо зрабілі 51 рэйс і даставілі каля 2 тыс. тонаў гуманітарных грузаў у спустошаны землятрусам 8 кастрычніка штат Кашмір.
XS
SM
MD
LG