Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перамовы аб лёсе Косава хутка стартуюць


ВАШЫНГТОН. Міжнародная перамоўная група ў справах Косава пацьвердзіла, што будзе граць галоўную ролю на перамовах аб статусе правінцыі, якія пачнуцца неўзабаве. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон МакКормак паведаміў, што прадстаўнікі перамоўнай групы сустрэліся ўчора са спэцыяльным прадстаўніком ААН Марці Ахтысаары, каб абмеркаваць ход пермоўнага працэсу. МакКормак выказаў спадзяваньне, што альбанскія касавары, якія складаюць 90% насельніцтва Косава і ўрад Сэрбіі праявяць волю да кампрамісу. Неўзабаве будзе прызначаны і спэцыяльны прадстаўнік ЗША пры перамовах. Вядома, што гэта будзе ня Нікалас Бёрнс, які рыхтаваў перамоўны працэс.
XS
SM
MD
LG