Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША дамагаюцца вызваленьня іранскага дысыдэнта


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон МакКормак паведаміў, што ёсьць сур’ёзныя зьвесткі пра тое, што ўлады Ірану дапускаюць жорсткае абыходжаньне са зьняволеным іранскім журналістам Акбарам Ганджы, з-за чаго ягонае здароўе апынулася пад сур’ёзнай пагрозай.

(МакКормак:), "Спадар Ганджы больш за пяць год правёў у вязтніцы за абарону свабоды слова й дэмакратыі. Ягонае зьняволеньне й негуманнае абыходжаньне зь ім – сур''ёзнае парушэньне фундамэнтальных правоў чалавека. ЗША заклікаюць іранскія ўлады вызваліць Акбара Ганджы, а таксама даць яму доступ да кваліфікаванай мэдычнай і юрыдычнай дапамогі”.

МакКормак заклікаў міжнародную супольнасьць дамагацца ад Ірану вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Ганджы быў зьняволены ў 2000 г. за напісаньне шэрагу артыкулаў аб дачыннасьці найвышэйшага кіраўніцтва Ірану да забойства палітычных апанэнтаў.
XS
SM
MD
LG