Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анонс – што вы пачуеце ў нашым эфіры заўтра раніцай


RFE/RL Ранішняя праграма гучыць у эфіры з 6-й да 8-й раніцы паводле менскага часу. Што вы пачуеце заўтра раніцай 4 лістапада?

* Зь лістапада ў краіне пачалі дзейнічаць новыя правілы адносна дзейнасьці палітычных партыяў. Зь якімі новымі праблемамі сутыкнуліся беларускія палітыкі?

* “Зайцы” хочуць паставіць помнік самаму прынцыповаму кантралёру сталіцы Юрыя Тарасу, які заўчасна памёр. Ідэю падтрымаў вядомы скульптар Уладзімер Жбанаў. Ён гатовы стварыць скульптуру народнага кантралёра з “зайцам” дабрачынна.

* Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які разьмяжоўвае правы афіцыйных і дэмакратычных прафсаюзаў на арэнду офісаў. Афіцыйным будуць яны прадстаўляцца бясплатна. Як ставяцца да новаўвядзеньня прафсаюзныя лідэры?

* Заахвочваньне будучых пераможцаў на Алімпійскіх гульнях улады пачалі з абяцаньняў коньнікам выдзеліць па катэджы пад Менскім за мэдаль любой вартасьці. Чаму менавіта з гэтага досыць экзатычнага для Беларусі віду спорту?

* Сёньня 35-я гадавіна ўтварэньня ў СССР сахараўскага Камітэту па правох чалавека. Ці засталася неабходнасьць у ім пасьля развалу савецкай імпэрыі?

* Сёньня праваслаўныя сьвяткуюць Памінавеньне іконы Казанскай Божай маці (у памяць аб вызваленьні Масквы і Расеі ад шляхцічаў у 1612 годзе). Фактычна размова ідзе пра перамогу расейцаў над продкамі сёньняшніх беларусаў. Ці бачаць яны, як адбываецца фальсыфікацыя, падробка гісторыі?
XS
SM
MD
LG