Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя Азэрбайджану гатовая да барацьбы


БАКУ. Лідэры азэрбайджанскай апазыцыі заявілі, што распачнуць мірныя вулічныя акцыі, калі парлямэнцкія выбары ў гэтую нядзелю пройдуць з масавымі фальсыфікацыямі. Пра гэта заявіў прадстаўнік найбуйнейшага пазыцыйнага блёку “Азадлік” (Свабода) Алі Кэрымлі. Таксама сёньня міжнародная праваабарончая арганізацыя HRW заявіла, што падчас перадвыбарнай кампаніі зафіксаваныя масавыя парушэньні: абмежаваньне свабоды сходаў, арышты апазыцыянэраў, перакос выбарчай агітацыі ў СМІ на карысьць праўрадавых кандыдатаў. Прадстаўнік уладаў Алі Хасанаў зьвінаваціў HRW у “прадузятасьці”.
XS
SM
MD
LG