Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН ня мае сродкаў на дапамогу ахвярам землятрусу ў Пакістане


МУЗАФАРАБАД: Харчовае ведамства ААН перасьцерагло, што з прычыны нястачы сродкаў, у бліжэйшыя дні могуць быць абмежаваныя пастаўкі гуманітарнай дапамогі ахвярам землятрусу ў Пакістане. Робін Лодж адзначыла, што ейнае ведамства патрабуе на бліжэйшыя 6 месяцаў 100 мільёнаў даляраў, аднак дагэтуль атрымала ад донараў ўсяго дзесятую частку гэтай сумы. У міжчасе камандзір кааліцыйных сілаў ў Аўганістане генэрал Карль Эйкэндэры заявіў, што амэрыканскія сілы ў Аўганістане скарыстаюць свае гелікоптары для паставак гуманітарнай дапамогі ў Кашміры. Паводле найноўшых зьвестак, у выніку землятрусу загінулі 73 тысячы чалавек, а тры мільёны засталіся бяз даху над галавою.
XS
SM
MD
LG