Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША асуджае арышт актывістаў "Партнэрства" ў Менску


RFE/RL Злучаныя Штаты Амэрыкі асуджаюць нядаўнія арышты прадстаўнікоў грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Шона Макормака.

Перасьлед “Партнэрства” і іншых беларускіх няўрадавых арганізацыяў зьяўляецца апошнім з многіх прыкладаў, якія ставяць пад сумнеў намер беларускіх уладаў правесьці налета свабодныя, справядлівыя і адкрытыя прэзыдэнцкія выбары, – сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША.

ЗША заклікаюць улады Беларусі паважаць дэмакратычныя правы сваіх грамадзянаў у адпаведнасьці зь беларускай канстытуцыяй і міжнароднымі забавязаньнямі Беларусі як члена АБСЭ.

Нагадаем, 29 кастрычніка менская міліцыя затрымала каля 70-ці ўдзельнікаў устаноўчага зьезду грамадзкага аб’яднаньня незалежных назіральнікаў за выбарамі “Партнэрства”.

31 кастрычніка суд Маскоўскага раёну Менска на падставе артыкулу 167 частка 2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях абвінаваціў кіраўніка “Партнэрства” Мікалая Астрэйку і дваіх яго намесьнікаў, Эніру Браніцкую і Аляксандра Бондарава, у “актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Усе трое былі асуджаныя да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG