Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін узяў удзел у зьезьдзе швэдзкіх сацыял-дэмакратаў


Уладзімер Глод, Менск Нягледзячы на тое, што 27 кастрычніка ў аэрапорце “Менск-2” кіраўніка БСДП (Грамада) Аляксандра Казуліна ня выпусьцілі з краіны, ён знайшоў іншы шлях, каб выехаць за мяжу.

Хаця і са спазьненьнем на дзень, але Аляксандар Казулін трапіў на 35-ты зьезд Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі, які праходзіў у Мальмё. Падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам гэтай і некаторых іншых партыяў, якія ўваходзяць у склад Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі, а таксама пытаньні супрацоўніцтва паміж сацыял-дэмакратамі.

З Мальмё спадар Казулін пераехаў у Капэнгаген, дзе пад эгідай Міністэрства замежных справаў гэтай краіны праходзілі публічныя слуханьні “Беларусь у Эўропе”. Аляксандар Казулін удзельнічаў у агульнай дыскусіі.
XS
SM
MD
LG