Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарльз і Каміла паабедалі ў Белым Доме


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і ягоная жонка Лора сёньня прымалі за абедам у Белым Доме насьледнага прынца Брытаніі Чарльза і ягоную жонку Камілу. Як паведамляецца, гэта быў просты прыём на 130 гасьцей без аркестру і іншых цырымоніяў. Прэзыдэнт і першая лэдзі сустрэлі гасьцей на дарожцы ля Белага дому. Пасьля пратакольных здымкаў і вегетарыянскага абеду прынц з жонкай наведалі школу-інтэрнат, дзе пагаварылі з навучэнцамі. Як паведамляюць рэпартэры, герцагіня Каміла прывезла з сабой нечувана пышны гардэроб. Паздка Чарльза й Камілы – частка праграмы каралеўскага двара дамагчыся добрага стаўленьня да герцагіні, якую грамадзкасьць вінаваціць у “разбурэньні шлюбу Чарльза й Дыяны”.
XS
SM
MD
LG