Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША супраць папраўкі Джэксана-Ваніка


ВАШЫНГТОН. Група кангрэсмэнаў ЗША заклікала да скасаваньня папраўкі часоў халоднай вайны, якая замінае Ўкраіне далучыцца да Сусьветнай Гандлёвай арганізацыі. Прадстаўнік групы кангрэсмэнаў ЗША-Украіна Курт Ўэлдан заявіў, што абмежаваньні для ўкраінскага гандлю, накладзеныя папраўкаю Джэксана-Ваніка ад 1974 г., маюць быць скасаваная як найхутчэй. Ўэлдан прамаўляў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ерам Украіны Юр’ем Ехануравым, які знаходзіцца ў ЗША зь візытам. Папраўка Джэксана-Ваніка адпрэчвае поўнафарматныя гандлёвыя сувязі з краінамі, якія маюць нярынкавую эканоміку і абмяжоўваюць права на эміграцыю. Яна была скіраваная супраць СССР, рэспублікай якога тады была Ўкраіна. Пазьней, пасьля сустэчы з Кандалізай Райс, Еханураў сказаў рэпартэрам, што Украіна імкнецца далучыцца да СГА.
XS
SM
MD
LG