Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі дзясяткаў чалавек забітыя ў Іраку


БАГДАД: Як мінімум 23 чалавекі загінулі, а 60 параненыя ў выніку выбуху бомбы каля шыіцкай мячэці ў Мусаібе на поўдзень ад ірацкай сталіцы. У ліпені сёлета ў гэтым горадзе тэрарыст-самагубца забіў больш як 90 чалавек. Чатыры амэрыканскія вайскоўцы загінулі сёньня ў горадзе Рамадзі. Два марскія пехацінцы загінулі ў выніку катастрофы гелікоптара. Сёньня амэрыканская авіяцыя нанесла ўдары па сховішчах паўстанцаў недалёка ад мяжы з Сырыяй. У трох іншых атаках загінулі 13 іракцаў і 25 параненыя.
XS
SM
MD
LG