Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заступаюцца за ўзбэцкага апазыцыянэра


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што ЗША вельмі занепакоеныя паведамленьнямі пра жорсткае абыходжаньне з Санджарам Умаравым, лідэрам апазыцыі, якога трымаюць за кратамі. Яго зьвінавацілі ў эканамічных злачынствах. Шон Маккормак заявіў, што ЗША патрабуе больш інфармацыі ў гэтай справе ад узбэцкага МЗС: “Мы будзем і далей уздымаць пытаньне пра лёс Умарава. Факты грубых парушэньняў правоў чалавека ўзбэцкімі ўладамі ў Андыжане прымушаюць нас сур’ёзна ставіцца да паведамленьняў такога кшталту”. Памочнікі Ўмарава заяўляюць, што, паводле іхных зьвестак, падчас допытаў яго неаднойчы даводзілі да непрытомнага стану.
XS
SM
MD
LG